http://news.vitebsk.cc/2008/05/27/byalgradu-ne-pashantsavala-tudyi-adpravili-alyahno/

Канцэрт стаў пачаткам маштабнага праекта “World Music Tree” (“Сусветнае музычнае дрэва”), які ладзіць дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры “Віцебск”. Гэта было сапраўды шыкоўнае і унікальнае відовішча: больш за тры гадзіны ў амфітэатры, куды пераважна запрашаюць поп-зорак, гучаў беларускі аўтэнтычны фальклор, грэлі сэрца ліра, дудка, цымбалы, жалейка і іншыя інструменты нашых продкаў, лашчыла вуха нашая мова. Моладзь танчыла пад фольк – гэта трэба было бачыць!

Свяшчэннадзейнічаць на сцэне пачало этна-трыё “Троіца”. Вітаючы слухачоў, лідэр калектыву Іван Кірчук сказаў: “Мы ўпершыню за дзевяць год свайго існавання даем канцэрт у Віцебску. Нарэшце вы нас запрасілі – і мы з задавальненнем прыехалі”. “Троіцу” называюць самым загадкавым і містычным гуртом у Беларусі. Магічнае ўдзеянне этна-трыё на слухача апісанню не паддаецца. Несумненна, што музыкі атрымалі свой талент звыш: так данесці да кожнага глыбокі псіхалагізм і драматызм старадаўняй беларускай песні могуць толькі яны.

Напрыклад, стараўнюю вясельную песню “Плыве шчука, плыве рыба” І.Кірчук, адзін з буйнейшых сучасных збіральнікаў фальклору, запісаў у Любаньскім раёне ў старой вясковай жанчыны. Яна спявала музыканту з 10 гадзін раніцы да гадзіны ночы! А пасля сціпла сказала: “Гэта не мае песні, гэта песні маёй маці”. “А ці памятаем мы хоць адну песню сваёй маці?” – любіць пытацца на канцэртах “дзядзя Ваня”. На жаль, не…

Фольк-каманда прадставіла як свае ранейшыя песні з альбому “Сем”, так і кампазіцыі з новага альбому “Сон-трава”, які тыдзень таму быў прэзентаваны ў Мінску. Гэта чацвёрты альбом у гісторыі калектыва, якога прыхільнікі чакалі чатыры гады. І.Кірчук парадаваў віцебскую публіку яшчэ адной навінай: сёлета ў верасні “Троіца” плануе выпусціць чарговы альбом, на гэты раз з жорстка рокавым гукам.

Відавочна, музыкам спадабаўся цёплы прыём у нашым горадзе – публіка не хацела адпускаць “Троіцу” і апладзіравала стоячы, асабліва ўпадабаўшы жартоўную кампазіцыю “Ой, дайце мне, дайце сем чарак гарэлкі”. “Ну вось, старадаўняя беларуская песня жыве і гучыць – нават і ў Віцебску”, – з іроніяй, але ўсцешана прамовіў спявак.

На развітанне І.Кірчук прадставіў сваіх музыкантаў – гітарыста Юрыя Дзмітрыева і бубнача Юрыя Паўлоўскага. Не забыўся таксама пра кіроўцу Васіля Кавалёва, які ўжо шмат гадоў возіць каманду па свеце, у тым ліку і ў фальклорныя экспедыцыі, адкуль “дзядзя Ваня” прывёз кіламетры стужкі з запісамі песень нашых продкаў.

Затым на сцэну выйшаў “Палац” – легенда беларускай этнамузыкі. Лідэр гурта Алег Хаменка распачаў сустрэчу з віцябчанамі з жарту, які выклікаў апладысменты: “Ну што я вам хачу сказаць… Аляхно прайграў – ну не пашанцавала чалавеку… А нам вось пашанцавала. Сёння добрае надвор’е, і мы спяваем у Віцебску”.

Як вядома, “Палац” быў сярод 15-ці паўфіналістаў праекта “ЕўраФэст” – нацыянальнага адборачнага тура конкурса “Еўрабачанне-2008”. Здавалася, што арганізатары праекта, нарэшце, возьмуцца за розум і аддаць перавагу беларускамоўнаму гурту – такія ж моцныя і таленавітыя выканаўцы з’яўляюцца на “ЕўраФэсце” гады ў рады. Ды дзе там! Хацелася плакаць, калі стала вядома, што ў Бялград паедзе Аляхно. У выніку арганізатары паплаціліся за сваю памылку: Руслан заняў у паўфінале 17-е месца сярод 19 удзельнікаў. Не дапамаглі яму ні шары на сцэне, ні грэчаскія танцоўшчыцы, ні тона зефіру і шакаладных цукерак, ні майкі і трусы з надпісам “Ruslan Alehno”. А ў “Палаца” былі ўсе магчымасці зрабіць еўрахіт па-беларуску. Глядзіш, у наступным годзе не масквічы ехалі б на “Еўрабачанне” на метро, а мінчане.

Крыўда, напэўна, не пакідае і А.Хаменку, бо на віцебскім канцэрце ён дазволіў сабе досыць жорсткае выказванне, не называючы, канешне, ніякіх канкрэтных імён: “Я хачу сказаць пра сучасных спевакоў. І музыку ім напішуць, і словы напішуць, і парыкмахеры іх прычэшуць, а выйдуць на сцэну – і праспяваць не могуць пад фанаграму”.

Але хопіць аб сумным… Апошні раз “Палац” выступаў у Летнім амфітэатры ў 2001 годзе. “Тады мы спявалі пад фанаграму – бо так трэба было, – прызнаўся А.Хаменка. – А сёння выступаем ужывую – бо так павінна быць”. Зал завёўся літаральна з першай кампазіцыі “Палаца”. Слухачоў на канцэрце было не дужа багата – людзі сядзелі толькі ў другім і трэцім сектарах. Таму свабодны чацвёрты сектар вельмі хутка пераўтварыўся ў дыскатэку. Моладзь танчыла і атрывалася напоўніцу! Хаменка нават зняў перад чацвёртым сектарам свой капялюш.

Дарэчы, “Палац” выканаў для віцебскіх слухачоў песню “Кола Млына” – тую, якую праігнаравала журы “ЕўраФэста”. У перапынку паміж песнямі А.Хаменка зрабіў камплімент віцебскім прыгожым дзяўчатам і прызнаўся: “Я сабе таксама жонку віцебскую ўзяў. Праўда, з вобласці – з Шумілінскага раёна, але ўсё адно”.

Зусім хутка, як паведамляе афіцыйны сайт “Палаца”, гурт выступіць з сольным канцэртам у Беластоку. Дарэчы, героі аднаго з самых яркіх фільмаў Эміра Кустурыцы “Чорная котка, белы кот” будуць размаўляць галасамі Алега Хаменкі і Аляксандра Кульлінковіча – ужо сканчаецца праца над беларускім агучаннем гэтай стужкі балканскага рэжысёра.

На развітанне выступіў малады, але вельмі таленавіты гурт “Osimira” – “духоўныя дзеці” двух папярэдніх калектываў. І калі “Троіца” заварожвала, пад “Палац” ледзь не ўсе кінуліся ў скокі, то “Osimira” проста хацелася слухаць. Асабліва іхнія дзівосныя скрыпкі. І ўпітаць ў сябе гэту неперадавальную атмасферу яскравага паганскага свята. Хаця моладзь працягвала танчыць, а пасля нават вадзіла па чацвёртым сектары карагод!

Гурт “Osimira” быў створаны ў 2002 годзе. Іх першы канцэрт адбыўся ў Магілёве. За шэсць гадоў калектыў стаў вядомым у многіх краінах свету – Расіі, Польшчы, Венгрыі, Эстоніі, Латвіі і іншых. Каманда даўно ўпадабала наш Віцебск – яна пастаянна прыязджае на “Славянскі базар”. Па словах лідэра гурта Андрэя Палаўчэні, менавіта ў Віцебску, дзе музыкантам падчас выступленняў “прыносяць квас, піва, блінкі”, яны адчуваюць сапраўдную “еднасць і роднасць з людзьмі”.

Такім чынам, напрыканцы вясны ў Віцебску пасадзілі цудоўнае “Сусветнае музычнае дрэва”. Няхай яно расце і ўкараняецца! Усцешвае, што арганізатары праекта пачалі прадстаўленне культавых этнафармацый менавіта з беларускіх музыкаў.

http://news.vitebsk.cc/2008/05/27/byalgradu-ne-pashantsavala-tudyi-adpravili-alyahno/

http://music.fromby.net/article/1249/

Арганізатары фэсту be2gether ня здолелі дамовіцца на выступ зь беларускім гуртом N.R.M. «Яны не захацелі выканаць нашыя ўмовы, у тым ліку фінансавыя», - заявіў «Тузіну Гітоў» Піт Паўлаў. Але нават без N.R.M. на be2gether будзе весела – арганізатары абяцаюць у праграме каля 70 выступоўцаў, розныя забаўкі ды бясплатныя візы для беларусаў. Што праўда, за квіток трэба будзе выкласьці 65 эўра.

be2gether’2008 распачнецца 14 жніўня каля Віленскай ратушы. Для ўсіх прысутных прагучыць адмысловая барабанная сюіта, якая мае стаць нечым накшталт афіцыйнага гімну фэставалю.

15 жніўня be2gether перамесьціцца ўжо ў Нарвілішкі – вёску каля мяжы зь Беларусьсю. Менавіта там, на тэрыторыі старога замка, музыка будзе гучаць тры дні – да 17 жніўня. Арганізатар фэсту Гедрус Клімкявічус абяцае, што сёлетні be2gether будзе грандыёзьней за леташні. На пляцоўцы фэсту зьявяцца тры сцэны, разнастайныя клюбы, дыскатэкі, пройдуць мастацкія майстарклясы. Цягам трох дзён у Нарвілішках зайграюць каля 70 гуртоў. Па стане на 22 траўня арганізатары паведамілі журналістам наступны сьпіс удзельнікаў:

Groove Armada (Вялікабрытанія)
Fool’s Garden (Нямеччына)
My Baby Wants to Eat Your Pussy (Нямеччына)
Fishbone (ЗША)
Infected Mushroom (Ізраіль)
Bix (Літва)
The Dynamites (ЗША)
Etiennie de Crecy (Францыя)
OSIMIRA (Беларусь)
Happyendless (Літва)
Valgeir Sigurrdson (Ісьляндыя)
Clan of Xymox (Нідэрлянды)
Communic (Нарвэгія)
Baka Beyond (Камэрун)
Doi (Данія)
Mauzer (Беларусь)

Папярэдне «Тузін Гітоў» паведаміў, што арганізатары плянавалі запрасіць да ўдзелу ў be2gether беларускі гурт N.R.M. Аднак, як нам стала вядома, у літоўцаў не атрымалася дамовіцца зь беларусамі. «Яны ня здолелі выканаць нашыя ўмовы», - сказаў ТГ гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў. «Фінансавыя ўмовы?» - пацікавіліся мы. «У тым ліку і фінансавыя», - адказаў Паўлаў. – «За тыя грошы, што нам прапанавалі мы ня граем ужо год дзесяць». Арганізатары be2gether паведамілі ТГ, што зьбіраюцца пашукаць замену N.R.M. сярод гуртоў зь Беларусі.

Квіток на сёлетні be2gether будзе каштаваць нятанна – 65 эўра. Але кожны ўладальнік такога квітка атрымае права на атрыманьне бясплатнай літоўскай візы, дзейснай на час фэстывалю.

Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў»
http://music.fromby.net/article/1249/

Інтэрнэт-адбор на «Воздух»: перамагла «Pnevmania»
http://music.fromby.net/article/1236/

Цягам шасьці дзён на ТГ ішло інтэрнэт-галасаваньне, якое мусіла вызначыць аднаго зь беларускіх прадстаўнікоў на фэстывалі «Воздух», што пройдзе ў Петразаводзку 20-22 чэрвеня. Наведнікі ТГ абралі менскі гурт Pnevmania, які набраў 443 галасы і апярэдзіў на 131 голас магілёўскі гурт Mauzer. Пераможцы былі нямала зьдзіўленыя: «Мы меркавалі, што на пляцоўцы парталу ТГ меўся бы перамагчы беларускамоўны гурт - або Mauzer, або Tarpach. Наша перамога засьведчыла, што ўсё было па справядлівасьці!»

Гурт Pnevmania зусім нядаўна выдала на лэйбле West Records свой дэбютны альбом «Never. Тишине». Апошні склад каманды сфармаваўся ў 2006 годзе. З таго ж часу музыкі вельмі актыўна канцэртуюць у Беларусі ды Расеі. Падрабязьней пра пераможцаў галасаваньня на ТГ можна дазнацца праз сайт www.pnevmania.com. З нагоды перамогі музыкі падзякавалі ўсім за падтрымку і зазначылі: «Мы меркавалі, што на пляцоўцы парталу ТГ меўся бы перамагчы беларускамоўны гурт - або Mauzer, або Tarpach. Наша перамога засьведчыла, што ўсё было па справядлівасьці!»

Нагадаем, што першы беларускі ўдзельнік на фэст «Воздух» быў вызначыны загадзя – ім стаў фольк-праект OSIMIRA, які быў уключаны ў сьпіс гасьцей разам з расейскімі камандамі СЛОТ, «Пилот», «Чиж и Со», «Тараканы», «Бригадный подряд», «Сурганова и оркестр», «Иван Купала», «Кукрыниксы» ды іншымі.

Сябра аргкамітэту фэстывалю “Воздух”, беларускі прадусар Алег Ціханаў зазначыў адносна сваіх меркаваньняў, што да годных ехаць на «Воздух»: «Асабіста ў мяне былі свае фаварыты і вельмі хацелася, каб яны паехалі – гэта Mauzer і beZ bileta. На жаль, выбар тых, хто галасаваў не супаў з маім».

SB, ТГ

Вынікі інтэрнэт-галасаваньне на «Воздух-2008» на ТГ:
Mauzer 312
Серебряная свадьба 128
Pnevmania 443
beZ bileta 175
Уже 71
Tarpach 93
Naka 48
Wisp 213
Zatoczka 106
Каира 3
Donatello 2
4example 59
:B:N: 216
Krok 57
Metaxa 14
Фляус и Кляйнн 124

Вызначыліся беларускія ўдзельнікі фэсту be2gether

Арганізатары абяцаюць, што сёлетні фэстываль каля Нарвіліскага замку мае ўразіць сваёй маштабнасьцю яшчэ болей, чым леташні. Тут будуць збудаваныя тры вялікія сцэны і яшчэ некалькі музычных намётаў, дзе выступяць некалькі дзясяткаў гуртоў з усяго сьвету. Як стала вядома ТГ, аргкамітэт самага буйнога літоўскага рок-фэстывалю be2gether вызначыў тры гурты, што выступяць у Нарвілішках 14-17 жніўня. Гэта гурты N.R.M., OSIMIRA і Mauzer.

Летась па падліках арганізатараў фэст наведалі ля 10 000 чалавек і больш за 300 журналістаў з розных краінаў сьвету. Нагадаем, што на першым фэсьце be2gether ад Беларусі ўдзельнічалі «Ляпіс Трубяцкой», IQ48 i Drum Esctasy. А ў якасьці хэдлайнэраў выступалі такія выканаўцы, як Morcheeba, Bloodhound Gang, Therapy? і The Young Knives. Па абяцаньнях, на be2gether-2008 прыедуць ня менш славутыя сусьветныя зоркі.

22 траўня кіраўніцтва фэсту адмыслова прыедзе ў Менск, каб прадставіць журналістам сьпіс сёлетніх выступоўцаў.

Падрабязнасьці – у бліжэйшы час на ТГ.

SB, ТГ

www.b2g.lt

уважаемые друзья, 15 мая, в 16:00. (17:00 по Москве)
слушайте программу Томы ЛИСИЦКОЙ - ИМХО в
эфире интернет-радиостанции “NET-RADIO”.
в гостях будут - МЫ) - OSIMIRA

слушать радиостанцию совсем оказалось простым делом. и очень увлекает.
http://netradio.by/adult/index.htm?

свои вопросы следует задавать тут:
http://www.netradio.by/posts/list/339.page;jsessionid=A33C7CBE7DE8B00AD9D288546CBFD367

26 траўня ў летнім амфітэатры Віцеску адбудзецца сумесны канцэрт вядучых айчынных фольк-камандаў – гуртоў «Палац», OSIMIRA і этна-трыё «Троіца». З гэтага маштабнага канцэрту і пачынаецца акцыя «World Music Tree», якую ладзіць цэнтар культуры «Віцебск» пры падтрымцы «Тузіна Гітоў» і тэлеканалу A-ONE. Прадусар праекту Алег Ціханаў: «Такой значнай падзеі ў нашай культурнай прасторы ўжо даўно не было». У плянах арганізатараў прывезьці ў Беларусі лепшых музыкаў з усяго сьвету, што працуюць у рэчышчы этнічнай музыкі.

Патройны канцэрт вядучых айчынных фольк-камандаў пачнецца 26 траўня ў 20:00 на адной з самых буйных канцэртных пляцовак Беларусі – летнім амфітэатры ў Віцебску (тым самым, дзе праводзіцца «Славянскі базар»). Арганізатары адназначна разьлічваюць на посьпех гэтай акцыі: «Нам падаецца, што ідэя канцэрту будзе блізкая шмат каму. А ідэя простая – гэта творчая супраца, узаемнае ўзбагачэньне людзей ды іх культур, без дамінаваньня нейкай адзінай. Так бы мовіць, сусьветная музычная шматстайнасьць».

Распачаць акцыю было вырашана з сумеснага канцэрту гуртоў «Палац», OSIMIRA і этна-трыё «Троіца», пад які арганізатары рыхтуюць яшчэ і відэа-шоў. Квіткі на канцэрт будуць каштаваць ад 8000 да 20 000 рублёў.

Сайт праекту - www.worldmusictree.com

http://music.fromby.net/article/1216/

Телеканал A-ONE - Реальная альтернатива попсе!

Хуткі Смоўж (Быстрая Улитка) - группа из дальнего востока Беларуси, которая уже несколько лет шокирует большие города и всех подряд.
То, что они делают - у всех на устах. “Сельское ска” - пожалуй, только так можно, в общем, обрисовать ту взрывную смесь, которую ребята привезли из Славгорода.
Для основы они положили традиционные барабаны, бас и электрогитары, в качестве главного наполнителя добавили народные и свои тексты, всё это приправили совершенно сумасшедшими валторной и трубой, а для полной взрывоопасности увенчали состав красавицей аккордеонисткой! Главный “взрыватель” группы, Сергей Лукашенко, в любую секунду готов нажать пуск, и тогда от счастья живьём увидеть Быструю Улитку не спрятаться никому!
В музыке Смоужей есть всё, чего так не хватает современным людям: безбашенная радость, живая энергия, душевность и какая-то чистая природная доброта.
Хуткі Смоўж - это беларуская бомба счастья - и никак иначе!
Попрбуйте!

контакты: http://vkontakte.ru/club2135478 - -вконтакте

icq: 259838275 Андрусь тел.  +375 296 424 570 Алексей

История группы Wisp… начинается в 2003 году в городе Минске, когда группа молодых музыкантов основала свой первый гараж. Ребята не умели играть, почти ничего не знали о музыке, но энтузиазм и большое количество свободного времени было их основным и сильным двигателем.
Группа долгое время не могла определиться со стилем, звучанием и даже названием. Всё это привело к тому, что к концу 2005 года группа выступала в основном с репертуаром кавер-версий популярных исполнителей и от основного состава осталось только двое: Lex и Mike. Незадолго до этого к ним присоединился Mi, ныне бессменный басист группы. Примерно в это же время и было оставлено название Wisp…
Весна 2006 года была плотно забита выступлениями на всяческих фестивалях и сейшенах, группа готовилась к записи ЕР, но очередная смена состава перечеркнула все их планы. В ноябре 2006 года место ударника занял Nick, музыкант уже достаточно известный на белоруcкой сцене выступлениями с группой «СОК». Приход столь опытного музыканта заставил остальных участников много работать над собой и группа была вынуждена приостановить концертную деятельность.
В результате всех перестановок и смен состава, звучание группы стало более ярким, экспрессивным и агрессивным. Участники коллектива верят, что они наконец получили ту смесь, которую они всегда искали.
На данный момент группа готовит к выпуску свой дебютный ЕР диск — релиз ожидается в конце весны 2008 года. Так-же, с середины 2007 года, группа активно выступает на площадках города Минска и окрестных городов

http://www.vkontakte.ru/club1922806 - Wisp вКонтакте.
http://www.wispband.com - Wisp сайт

«Троіца» прэзэнтавала свой чацьверты дыск «Сон-трава», які выходзіць асобна ў Беларусі і ў Польшчы з дыстрыбуцыяй у некалькіх эўрапейскіх краінах. Лідэр гурта Іван Кірчук з нагоды выхаду дыску падзяліўся сваімі думкамі што да становішча ў беларускай фольк-музыцы: «Музычных адукацыйных установаў у нас хапае, але пры тым няма этнічнай радыёстанцыі, не праводзяцца этнічныя фэстывалі і для музыкаў няма магчымасьці для самавыяўленьня. Крыху крыўдна за Радзіму…»

Гэты гурт дае канцэрты на радзіме адзін раз на год, альбомы запісвае раз на 3-4 гады, але пры тым лічыцца сапраўднай зьявай у беларускай музыцы. 30 красавіка адбыўся рэліз новага альбома этна-трыё «Троіца» – адной з самых знаных фольк-камандаў Беларусі. Запісваўся ён на студыі «Рэмбрандт» польскага «Радыё Беласток» і ў яго ўвайшлі 10 новых кампазыцыяў. Песенны матэрыял для яго музыкі знайшлі ў інстытуце этнаграфіі Акадэміі навук, у архівах беларускага радыё і ва ўласных запісах экспэдыцыяў. На прэзэнтацыі дыску «Сон-трава» для журналістаў лідэр «Троіцы» зазначыў, што ўпершыню музыку да ўсіх кампазыцыяў удзельнікі гурта напісалі самі. Тым і асаблівы гэты альбом у дыскаграфіі «Троіцы».

- У ранейшых альбомах мы працавалі толькі над аранжыроўкай народных твораў. Але аснова – тая ж – аўтэнтычныя тэксты. Іх ня лучыць нейкая адна тэма - ёсьць вясельныя сьпевы, сьпевы-галашэньні, жаўнерскія. А назвалі мы альбом па самай магічнай песьні – «Сон-трава».

Цікава, што новы альбом «Троіцы» адмыслова выдадзены і ў Польшчы і набыць яго можна будзе ў эўрапейскіх дыскарнях. Каардынатар праекту «Сон-трава», польскі прадусар Ігар Знык кажа, што з гэтай акалічнасьцю можна зьвязваць пэўныя надзеі.

- Мы падпісалі кантракт зь фірмай Recordis, якая мае дыстрыбуцыю ня толькі ў Польшчы, але і ў Нямеччыне, Галяндыі. Іх вельмі зацікавіў гэты альбом. Некалькі год таму «Троіца» засьвяцілася ў Галяндыі, а цяпер ізноў вяртаецца. Спадзяюся, што цяпер надоўга. А мо і назаўжды.

«Троіца» ўжо нямала паезьдзіла па свеце і ўдзельнічала ў сямі дзясятках этнічных фэстываляў. Іван Кірчук убачыў, як ставяцца да фальклёрнага багацьця ў розных краінах і нямала зьдзівіўся некаторым фактам. Музыка кажа, што ў адной Канадзе штогод праводзіцца з тысячу фольк-фэстываляў. Вандроўка ў Эстонію наогул уразіла Івана Кірчука.

- У адной з эстонскіх вёсачак ёсьць музычны коледж, дзе галоўнай ўмовай для студэнтаў і выкладчыкаў зьяўляецца годнае выкананьне народнай музыкі. І ня важна ў якім музычным стылі. Гэтая невялікая вёска мае сваю гуказапісвальную студыю, дзе тыя ж студэнты запісваюць свае дыскі. Калі такое бачыш – крыху крыўдна за Радзіму. Хоць музычных адукацыйных установаў у нас хапае, але пры тым няма этнічнай радыёстанцыі, буйных этнічных фэстываляў і для музыкаў няма магчымасьці для самавыяўленьня.

Канцэртная прэзэнтацыя дыску «Сон-трава» адбудзецца 17 траўня ў канцэртнай залі «Мінск». Музыкі з «Троіцы» абяцаюць скарыстаць шмат інструмэнтаў, якія яны не бяруць у свае замежныя паездкі. А на 26 траўня заплянаваны вялікі сумесны канцэрт гуртоў «Троіца», «Палац» і OSIMIRA ў віцебскім амфітэатры.

Сяргей Будкін, для www.racyja.com
http://music.fromby.net/article/1211/